Барыс Васільевіч Бокуць (, в. Сакольшчына, Мінская вобласць — ) — савецкі і беларускі фізік-тэарэтык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктар фізіка-матэматычных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія Бокуць нарадзіўся ў вёсцы Сакольшчына (Уздзенскі раён Мінская вобласць) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны актыўна ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў членам Уздзенскай падпольнай арганізацыі. Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 далучыўся да дзеючай арміі, удзельнічаў у баях у складзе частак 2-га Беларускага фронта, быў цяжка паранены. Пасля заканчэння вайны паступіў на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыў у 1952. Затым быў аспірантам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1955 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навукСтатистическая теория структуры поверхностного слоя жидкости: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук / Бокуть Б. В. — Минск, 1955. — 9 с.. C 1955 года Бокуць працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР. У 1972 годзе абараніў дысертацыю на сушуканне навуковай ступені доктара фізіка-матэматычных навукЭлектромагнитные волны в оптически активных и нелинейных кристаллах. Автореф.дис.на соиск.учен.степ.д-ра физ.-мат.наук: (01.044) / Акад.наук БССР, Учен.совет по физике отд-ния физ.-мат.наук. — Минск, 1972. — 18 с. 200 экз. У 1973 ён быў запрошаны на пасаду рэктара Гомельскага ўніверсітэта, якую займаў да 1988. Вярнуўшыся ў Мінск, да 1991 працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам лабараторыі крышталяоптыкі Інстытута фізікі АН Беларусі. У 1991—93 Бокуць з’яўляўся саветнікам пры дырэкцыі інстытута. У 1975—80 ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы Бокуця прысвечаны пытанням электрадынамікі і крышталяоптыкі. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання, а таксама спосабы вызначэння параметраў аптычнай актыўнасці крышталёў па характарыстыках палярызацыі святла, якое прайшло праз іх або была адлюстравана. Шэраг прац прысвечаны вывучэнню нелінейных уласцівасцей крышталёў. У прыватнасці, Бокуць вывучыў працэсы генерацыі гармонік (падвоеных, сумарных, рознасных частот) і вызначыў асаблівасці гэтага эфекту ў залежнасці ад аптычных уласцівасцей нелінейнага крышталя і параметраў падаючага выпраменьвання. Ім былі высветлены асноўныя характарыстыкі эфекту нелінейнай аптычнай актыўнасці і з’явы пандэраматорнага дзеянні магутнага святла на нелінейныя крышталі. У 1984 гэта дзейнасць была адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Узнагароды Медаль «За адвагу» (1944) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1986) Дзяржаўная прэмія СССР (1984) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985) Медаль Францыска Скарыны (1991)

Працы Б. В. Бокуць — аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.

Манаграфіі Б. В. Бокуть, Н. С. Казак, А. Н. Сердюков. Нелинейная оптическая активность. — Минск: Ин-т физики Акад.наук БССР, 1971. — 45 с. 50 экз. Б. В. Бокуть, А. Н. Сердюков. Основы теоретической кристаллооптики. — Гомель: Изд-во Гомельского ун-та, 1977. А. Ф. Константинова, Б. Н. Гречушников, Б. В. Бокуть, Е. Г. Валяшко. Оптические свойства кристаллов. — Минск: Наука и техника, 1995

Артыкулы Б. В. Бокуть, Н. С. Казак, А. Г. Мащенко, В. А. Мостовников, А. Н. Рубинов. Генерация мощного излучения с перестройкой спектра в области 280—385 нм. // Письма в ЖЭТФ, 1972, Т. 15, № 1.

Памяць У 2011 годзе ў Гомельскім універсітэце праведзена III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы ўзаемадзеяння выпраменьвання з рэчывам», прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Б. В. Бокуця.

Літаратура

Ю. А. Храмов. Физики: Биографический справочник. — 2-е изд. — М.: Наука, 1983. — С. 38. Военные судьбы: Сотрудники АН Беларуси — участники Великой Отечественной войны. — Минск: Навука і тэхніка, 1995.

Бокуть Борис васильевич // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 35.

Спасылкі Барыс Васільевіч Бокуць у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Ученые Беларуси Борис Васильевич Бокуть (К 85-летию со дня рождения)/ Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия физико-математических наук № 4, 2011. С. 123—124.

Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта