Андрэй Валовіч (каля 1570—1614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі харунжы літоўскі (1592—1610), жамойцкі падстароста (1595—1609) і суддзя земскі (з 1610).
Біяграфія Паходзіў з роду Валовічаў, сын Івана і Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Яўстаха і Паўла.
Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасол на соймы 1587, 1596, 1598, 1600, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1593 і 1600 гадах.
Удзельнік вайны ў Інфлянтах супраць Швецыі 1600—1611 гадоў.
Валодаў шэрагам маёнткаў на Жамойці (Трушкамі, Платэлямі, Эйгірдзямі). У 1609 набыў Цытавяны, дзе фундаваў кляштар бернардзінцаў. У сваім тэстаменце пакінуў яму значныя сродкі.
Крыніцы
Літаратура Падалінскі У. Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. // Гродзенскі палімпсест 2009. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Сліж Н. Цудатворны абраз Маці Божай Студэнцкай і гарадзенская шляхта: ідэнтыфікацыя, радаводы, сувязі — Валовічы // Герольд Litherland № 18, 2011. С. 57
Андрэй Іванавіч Катэгорыя:Харунжыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Суддзі земскія жамойцкія Катэгорыя:Падстаросты жамойцкія