Цзінань — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая» (кіт. 济南) — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шаньдун. Размешчаны ў заходняй частцы правінцыі, прыкладна ў 400 км на поўдзень ад сталіцы краіны, горада Пекін.
Насельніцтва Па дадзеных на 2005 год насельніцтва гарадской акругі Цзінань складала 5.690.000 чалавек, пры гэтым гарадское насельніцтва 2.540.000 чалавек. Перапіс 2010 паведамляе аб насельніцтве 6.810.000 чалавек, з якіх 3.250.000 чалавек - гарадское. Кітайцы (хань) складаюць 98,3% насельніцтва горада. Астатняя частка прадстаўлена галоўным чынам хуэй і маньчжурамі. Насельніцтва размаўляюць пераважна на цзінаньскім дыялекце паўночнакітайскай дыялектнай групы. Распаўсюджаная таксама і стандартызаваная путунхуа. Гарады-пабрацімы Вакаяма, Японія; з 14 студзеня 1983. Ковентры, Вялікабрытанія; з 3 кастрычніка 1983. Ямагуты, Японія; з 20 верасня 1985. Рэн, Францыя; з 1985. Кефар-Сава, Ізраіль; з 2007. Сакрамента, ЗША; з 29 мая 1985. Рэджайна, Канада; з 10 жніўня 1987. Порт-Морсбі, Папуа-Новая Гвінея; з 28 верасня 1988. Сувон, Паўднёвая Карэя; з 27 кастрычніка 1993. Ніжні Ноўгарад, Расія; з 25 верасня 1994. Вантаа, Фінляндыя; з 27 жніўня 2001. Джундалуп, Аўстралія; з 4 верасня 2004. Аўгсбург, Германія; з 10 кастрычніка 2004. Харкаў, Украіна; з 23 жніўня 2007.
Катэгорыя:Гарады правінцыі Шаньдун Катэгорыя:Гарады субправінцыйнага значэння КНР