Грынька Ходкавіч Валовіч (XV ст. — пасля 1504 да лютага 1508) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Гараднічы гарадзенскі (1486—1495), намеснік перавальскі (1499—1503).
Унук канюшага гаспадарскага Грынькі Валовіча, сын Ходкі Грынькавіча Валовіча. Упершыню названы Валовічам у грамаце 1499 года.
У 1504 годзе згаданы без урадаў.
На пачатку XVI ст. зрабіў фундуш Каложскаму манастыру Св. Барыса і Глеба ў Гародні.
У двух шлюбах меў 7 сыноў і прынамсі 2 дачок, фактычна быў родапачынальнікам Валовічаў.
Крыніцы
Літаратура
Грынька Ходкавіч Катэгорыя:Гараднічыя гарадзенскія Катэгорыя:Старосты перавальскія Катэгорыя:Памерлі ў 1500-я гады Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі