Ян Забярэзінскі (каля 1480 — 1538) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Намеснік ваўкавыскі і крычаўскі, маршалак гаспадарскі ў 1506—1516, ваявода новагародскі ў 1509—1530, намеснік дарагічынскі (1514), маршалак земскі з 1522 і ваявода троцкі з 1531.
У 1529 ставіў у войска 197 коннікаў.
Сям'я З Забярэзінскіх, сын троцкага ваяводы Яна Юр'евіча і Ганны Насуты.
Быў двойчы жанаты. У пасаг за першай жонкай Барбарай Кезгайлай (дачка Станіслава Кезгайлы) атрымаў частку Палачан і Лужан у Ашмянскім павеце. Другім шлюбам быў жанаты з Соф'яй Радзівіл (дачка Мікалая Радзівіла).
Меў сына Яна і дачку Ганну (жонка Фёдара Сапегі, а потым Стэфана Збаражскага).
Літаратура
Ян Янавіч Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Старосты драгічынскія Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты крычаўскія