«Восень народаў» — азначэнне працэсу звяржэння камуністычных рэжымаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, кульмінацыя якога прыйшлася на восень 1989 года. Ужываецца па аналогіі з «вясной народаў» — рэвалюцыйнымі падзеямі ў Еўропе 1848—1849 гадоў.

Хваля пачалася з Польскай Народнай Рэспублікі, за ёй рушылі ўслед рэвалюцыі, як правіла, мірныя, у ГДР, Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, Венгерскай Народнай Рэспубліцы і Народнай Рэспубліцы Балгарыя. Сацыялістычная Рэспубліка Румынія стала адзінай краінай, дзе змена ўлады прайшла гвалтоўным шляхам, а былы глава дзяржавы быў расстраляны.

Гэты ланцуг падзей разам з наступным распадам СССР у 1991 годзе прывялі да заканчэння халоднай вайны.

Гісторыя У 1989—1991 гадах пад уплывам масавых грамадскіх пратэстаў супраць камуністычнай партыі ў Польшчы, Венгрыі, Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, Чэхаславакіі, Балгарыі і Албаніі пачаліся перамовы з апазіцыяй, якая на той момант знаходзілася ў нелегальных умовах. З прычыны перамоў камуністычныя рэжымы адмовіліся ад дыктатарскага ўраду на карысць шматпартыйнай сістэмы.

У большасці былых сацыялістычных краінах змена ўлады адбылася мірным шляхам, толькі ў Румыніі рэжым Нікалае Чаўшэску быў зрынуты ўзброеным паўстаннем 1989 года.

Прыклады Пратэсты ў Польшчы Аксамітная рэвалюцыя Калапс Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі Румынская рэвалюцыя 1989 года Балтыйскі шлях

Глядзіце таксама Вясна народаў

Літаратура Універсальний словник-енциклопедія / Гол. ред. ради академік НАНУ М. Попович. — 4-те вид., виправл., доп. — Видавництво «ТЕКА». — 2006. — С. 924.

Катэгорыя:СССР Катэгорыя:1989 Катэгорыя:Рэвалюцыі XX стагоддзя