Неалітычная зямлянка (рэканструкцыя), Гленвуд, Аёва, ЗША|thumb Дом-паўзямлянка (ЗША, Нью-Мексіка, 1940 г.)|thumb thumb| thumb|Дом-паўзямлянка ў Ісландыі Зямлянка — паглыбленае ў зямлю жыллё, прамавугольнае або круглявае ў плане, з перакрыццем з жэрдак або бярвення, засыпаных зямлёй.
Адзін з самых старажытных і паўсюль распаўсюджаных відаў уцепленага жылля; вядомая з эпохі неаліту. Усярэдзіне звычайна знаходзіўся ачаг, а ўздоўж сцен — нары. У славянскіх землях паўзямлянкі (зямлянкі з бервяновым зрубам, вялікая частка якога ўзвышаецца над зямлёй) захоўваліся да позняга Сярэднявечча XIII—XIV стагоддзяў.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты паводле тыпаў Катэгорыя:Дагістарычныя земляныя збудаванні Катэгорыя:Жыллё