Джон Браўн (, , Торынгтан, штат Канектыкут, ЗША — ) — адзін з лідараў абаліцыянісцкага руху ў ЗША.

Біяграфія У 1855—1856 гадах арганізаваў узброеную барацьбу супраць рабаўладальнікаў у штаце Канзас.

Распрацаваў план стварэння ў Алеганскіх гарах (штат Вірджынія) свабоднай рэспублікі, склаў праект яе дэмакратычнай «Часовай канстытуцыі».

З мэтай ажыццяўлення плана 16 кастрычніка 1859 года Браўн з узброеным атрадам захапіў урадавы арсенал у Харперс-Феры. Атрад быў знішчаны, загінулі два сыны Браўна, а ён сам, цяжка паранены, быў арыштаваны і павешаны.

Паўстанне Браўна папярэднічала Грамадзянскай вайне ў ЗША 1861—1865 гадоў.

Гл. таксама Абаліцыянізм

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Абаліцыяністы ЗША