Івік, таксама Ібік — грэчаскі паэт 2-й паловы 6 стагоддзя да н.э.
Біяграфія
Родам з горада Рэджа-дзі-Калабрыя (Італія). Некаторы час жыў пры двары тырана Палікрата на востраве Самас. Стваральнік хвалебнай і любоўнай лірыкі (энкаміі), урачыстай і харавой песні, якая ўхваляла не багоў, а людзей (падзяляюць на 7 кніг, захаваліся фрагменты каля 100 вершаў). Паводле падання, забіты разбойнікамі, якіх знайшлі дзякуючы жоравам. Легенда выкарыстана Ф. Шылерам у баладзе «Івікавы жураўлі».
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2 Schneidewin. Ibyci rell. 1833 Wekker. Klein e Schriften. 1844 Nageotte. Histoire de la poésie lyrique grecque. I—II, P., 1886—1889 Romagnoli. Nel regno d’Orfeo. Studi sulla lirica e la musica greca. Bologna, 1921.
Катэгорыя:Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія паэты Катэгорыя:Паэты VI стагоддзя да н.э.