thumb|280px|<center>Еўхарыстыя(Сандра Бацічэлі, 1495 год) Еўхары́стыя, або Эўхары́стыя ( — падзяка), Святое Прычасце, Святая Камунія — хрысціянскае таінства (сакрамант), якое складаецца ў асвячэнні хлеба і віна ў асаблівым статусе і наступнае іх з'яданне. У праваслаўных, каталікоў, дахалкіданітаў, большасці лютэран, англікан, старакатолікаў і ў некаторых іншых канфесіях складае аснову галоўнага хрысціянскага набажэнства, Боскай Літургіі (ці Імшы), і тлумачыцца як таінства (сакрамант), пры якім хрысціяне прымаюць Цела і Кроў Ісуса Хрыста Збавіцеля і, такім чынам, злучаюцца з Богам. Частка пратэстанцкіх канфесій тлумачыць яе як просты рэлігійны рытуал, які не з'яўляецца таінствам.
Каталіцкая царква Важнымі і неабходнымі элементамі для святкавання Эўхарыстыі з'яўляюцца хлеб з пшаніцы і вінаграднае віно. Служыцелем Эўхарыстыі з'яўляецца Распарадчыкам з’яўляецца святар (біскуп або прэзбітэр), які атрымаў сапраўднае пасвячэнне і дзейнічае ў асобе Хрыста-Галавы і ад імя Касцёла.КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Кампендый #271 - 294
Эўхарыстыя як ахвярапрынашэнне Паводле каталіцкай царквы, Эўхарыстыя ёсць Гэта ахвяра Цела і Крыві Пана Езуса, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення. Гэта знак адзінства, повязь любові, пасхальная гасціна, на якой мы прымаем Хрыста, напаўняем душу ласкай і атрымліваем задатак вечнага жыцця. Эўхарыстыя з’яўляецца ўспамінам, таму што выяўляе і здзяйсняе ахвяру, якую Хрыстус прынёс Айцу аднойчы за ўсіх на крыжы дзеля чалавецтва. Ахвярны характар Эўхарыстыі раскрываецца ў саміх словах устанаўлення: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана» і «Гэты келіх ёсць новым запаветам у Крыві Маёй, якая за вас будзе праліта» (Лк 22, 19-20). Ахвяра крыжа і ахвяра Эўхарыстыі — гэта адна ахвяра. Адным з’яўляюцца ахвяра і ахвярадаўца, рознымі з’яўляюцца толькі спосабы ахвярапрынашэння: крывавы — на крыжы, некрывавы — у Эўхарыстыі.КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Кампендый #271 - 294
Эўхарыстыя як сапраўдная прысутнасць Езус Хрыстус прысутнічае ў Эўхарыстыі выключным і непараўнальным чынам. Ён насамрэч прысутны праўдзіва, рэальна і субстанцыяльна: са сваім Целам і сваёй Крывёю, са сваёй Душой і Боскасцю. У Эўхарыстыі сакрамэнтальна, гэта значыць у эўхарыстычных постацях хлеба і віна, прысутнічае ўвесь Хрыстус: Бог і Чалавек. Праз пераўтварэнне, хлеб і віно становяцца целам і крывёю Хрыста. Пераўтварэнне азначае перамену ўсёй субстанцыі хлеба ў субстанцыю Цела Хрыста і ўсёй субстанцыі віна ў субстанцыю Ягонай Крыві. Гэтае пераўтварэнне здзяйсняецца падчас эўхарыстычнай малітвы праз дзейснасць слоў Хрыста і дзеянне Духа Святога. Аднак, характэрныя рысы хлеба і віна, гэта значыць «эўхарыстычных постацяў», застаюцца нязменнымі.КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Кампендый #271 - 294
Каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам далучаным да каталіцкага Касцёла і быць у стане ласкі, гэта значыць не мець на сумленні смяротнага граху. Той, хто ўсведамляе, што ўчыніў цяжкі грэх, павінен прыступіць да сакрамэнту паяднання перад тым, як будзе прымаць святую Камунію. КАТЭХІЗІС КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Кампендый #291
Спасылкі
Катэгорыя:Хрысціянскае набажэнства Катэгорыя:Хрысціянскія таінствы