Бульбамувi, або Bulbamovie — фестываль беларускіх відэа- і кінафільмаў, які праводзяць з 2011 года па ініцыятыве часткі беларускіх кінематаграфістаў і культуролагаў як альтэрнатыву дзяржаўным кінафестывалям у Беларусі. Пляцоўка для сустрэч вытворцаў прыватнага беларускага кіно і кінакрытыкаў, зацікаўленых у асэнсаванні стану і шляхоў развіцця сучаснага беларускага кінамастацтва. Сімвал фестываля — бульба.

Заснавальнік і арганізатар, дырэктар кінафестываля — беларус Януш Гаўрылюк (нар. 1975), жыхар і грамадзянін Польшчы, выпускнік факультэта беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце, журналіст тэлеканала «Белсат», які хацеў арганізацыяй такога мерапрыемства дапамагчы развіццю беларускага кіно.

Фестывалі 2011, 2012, 2013 і 2014 гадах праходзілі ў Варшаве (Польшча) з удзелам беларускай і польскай творчай супольнасці. У 2015 гадах фестываль прайшоў у дзвюх краінах — Беларусі і Польшчы.

З 2012 года пераможцы конкурсу атрымлівалі прызы — статуэтку «бронзавая бульба» (і 1000 польскіх злотых), «срэбная бульба» (1500 злотых) і галоўная ўзнагарода «залатая бульба» (2500 злотых).

Гісторыя задумкі і назвы Аўтарам ідэі фестываля быў беларус Януш Гаўрылюк (нар. 1975), ураджэнец Бельска Падляскага і грамадзянін Польшчы, выпускнік факультэта беларускай філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Януш Гаўрылюк з дзяцінства любіў здымаць на відэакамеру дамашняе відэа і, калі дарослым пачаў вывучаць культуру Беларусі, зацікавіўся, якое кіно здымаюць у цяперашняй Беларусі. Неўзабаве нарадзілася ідэя зладзіць паказ беларускага кіно ў Польшчы, хаця думкі пра тое віталі ў культурным асяроддзі Беларусі даўно.

Прыдумваючы назву новаму фестывалю, аўтар натхняўся выразам «спагеці-вэстэрн» і выкарыстаў адзін з сімвалаў Беларусі — бульбу. Некаторыя беларусы на працягу некалькі год падыходзілі да Януша Гаўрылюка і казалі, што фестываль — выдатны, але назва — не вельмі ўдалая. Януш Гаўрылюк распавёў журналістам, што ў аргументацыі на карысць пазітыўнасці назвы яму дапамог Міхал Анемпадыстаў, які неяк доўга тлумачыў аднаму беларусу, што «бульба» — гэта не «бульбаш», і што сама бульба — вельмі і вельмі прыгожая гародніна. Менавіта ў 2011 годзе (з года пачатку фестываля) Міхал Анемпадыстаў дэбютаваў як фатограф, прэзентаваўшы сваю фотавыстаўку «Under Ground»: у фотапрацах Анемпадыстаў засяродзіўся на беларускай гародніны, каб такім спосабам адкрыць глыбейшае вымярэнне беларускай культуры. Выбар сваёй тэматыкі патлумачыў тым, што беларусы, на думку Анемпадыстава, як гародніна, хаваюць цікавыя рэчы ў сабе, не паказваюць іх навонкі — нацыя заглыбленых у сябе людзей: выглядаюць звычайна, а ўнутры фантастычныя — пад запэцканай (ад глебы) скуркай бульбы схавана «залатое сонца». З 2013 годзе удаласць назвы фестываля ніхто не аспрэчваў.

9 верасня 2015 г. дырэктар фестываля Януш Гаўрылюк адносна фармата адзначыў: «Мы не ставім такога патрабавання, каб кіно было толькі на беларускай мове. Галоўны прынцып для нас — кіно павінна быць цікавым».

Фестываль спрыяе распаўсюджанню беларускай культуры, дае мажлівасць заявіць пра сябе маладым творцам.

Бульбамуві 2011 Першы кінафестываль «Bulbamovie», які праходзіў 22-23 кастрычніка 2011 года ў кінатэатры «Luna» у самым цэнтры Варшавы, быў своеасаблівай справаздачай пра фільмы, зробленыя ў Беларусі за апошнія дзесяць гадоў. Праект фінансаваўся Mіністэрствам замежных спраў Польшчы.

Арганізатары паспрабавалі сканцэнтравацца на беларускам сучасным недзяржаўным кіно. Сваю творчасць паказалі каля 1500 кінааматараў. Арганізатары кінафестывалю толькі паказвалі фільмы і не выяўлялі пераможцаў.

Кінапрагляд быў падзелены на некалькі блокаў. Між іншага, былі прадстаўлены фільмы «Выпадак з пацаном» Сяргея Лобана, фільмы маладых творцаў Арцёма Лобача («Дом»), Сяргея Каласоўскага, Асмялоўскага і іншых, а таксама дакументальныя стужкі «Беларусьфільма», тэлеканала «Белсат» (напрыклад, адна з лепшых «Aсколкі» і «Свята на нашай вуліцы» і г.д.) і аўтараў-аматараў (Куцілы і інш.).

Падчас фестывалю былі арганізаваны дыскусійныя панэлі з удзелам польскіх і беларускіх кінакрытыкаў, аўтараў і гледачоў. Галоўнай тэма абмеркавання было пытанне пра тое, як зрабіць беларускае кіно канкурэнтаздольным на рынку і цікавым на міжнародных кінафестывалях.

За два з паловай дні кінафестываль наведалі каля 1500 чалавек, большасць з іх — палякі і беларусы (тыя і тыя — галоўным чынам, жыхары Варшавы і Падляшша).

Бульбамуві 2012 Часткай праграмы фестывалю «Bulbamovie», які праходзіў 26-28 кастрычніка 2012 года зноў у кінатэатры «Luna» у Варшаве (Польшча), стаў конкурс для маладых творцаў беларускага кіно. Праект фінансаваўся Mіністэрствам замежных спраў Польшчы. Уваход для гледачоў быў вольным.

У конкурсе прымалі ўдзел мастацкія і дакументальныя стужкі, створаныя за апошнія пяць гадоў. У склад журы ўвайшлі сярод іншых культуролаг і крытык Максім Жбанкоў (Беларусь), кінакрытык Лукаш Мацяеўскі (Польшча), эксперт Польскага інстытута кіно і мастацтва Пётр Келяр (Польшча), беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык (Беларусь), якія выбіралі пераможцаў сярод 19 кароткаметражных фільмаў гульнёвай і дакументальнай формы.

27 кастрычніка 2012 года адбылося афіцыйнае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу.

«залатая бульба»: галоўны прыз было вырашана не прысуджаць. «срэбная бульба»: журы вызначыла адразу двух срэбных прызёраў — мастацкі фільм рэжысёра Андрэя Палупанава «Жыццё ў торбе ў клетку» (гісторыя пра жанчыну, якая жыве ў гармоніі з светам, хоць і здаецца дзіўнай) і дакументальны фільм рэжысёра Арцёма Лобача «Простыя рэчы» (спроба зразумець душу простага беларускага мужыка). «бронзавая бульба»: дакументальны фільм пра вандроўніка Кірыла Краўцова, які аб’ехаў куткі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, але вярнуўся ў Беларусь, каб даць новае жыццё вымерлай вёсцы, перайсці на беларускую мову і проста прымаць гасцей.

Бульбамуві 2013 Прайшоў 19-20 кастрычніка 2013 года ў Варшаве ў кінатэатры «Luna». Праект фінансаваўся Mіністэрствам замежных спраў Польшчы. Прыярытэтамі фестываля сталі папулярызацыя беларускага кіно ў Польшчы і дапамога маладым беларускім стваральнікам кіно праз узнагароды. На конкурс было пададзена 34 заяўкі, з якіх арганізатары фестываля адабралі 16.

Навацыяй мерапрыемства сталі майстар-класы ў фае кінатэатра, дзе гледачоў яшчэ і частавалі печанай бульбай з селядцом і маслам, а таксама прэзентацыя фотавыстаўкі, вядучым і мадэратарам быў Аляксандр Памідораў.

Членамі журы сталі: кінакрытык Пётр Чэркаўскі (Польшча), кінажурналіст Яцэк Дзідушка (Польшча), адзін беларускіх журналістаў, кінакрытык Максім Жбанкоў (Беларусь), адзін беларускі рэжысёр, рэжысёр Юрый Kаліна (Польшча).

У суботу 19 кастрычніка адбыўся паказ конкурсных фільмаў і журы падвяло вынікі конкурсу.

«залатая бульба»: 5-хвілінны анімацыйны фільм «Фокус», рэжысёрам якога з’яўляецца Марыя Матусевіч, — пра тое, як белы кролік прыбірае сваё жытло — здыманы цёмны «пакойчык» (капялюш), поўны розных сюрпызаў. «срэбная бульба»: 35-хвілінная дакументальная стужка, своеасаблівае дакументальнае даследаванне калятэатральнай прасторы сучаснай Беларусі і спроба асэнсавання прафесійнай мастацкай адукацыі. «бронзавая бульба»: 4-хвілінная анімацыйная стужка «Горад», якая мае двух рэжысёраў — Андрусь Такінданг і Дзяніс Мяжуй, якія ў творы расказалі аб уплыве мастацтва на людзей, а пляцоўкай стаў Мінск. У стужцы гучыць і ўласная музыка рэжысёраў (творчасць гурта «RECHA»).

Спецыяльную прэмію тэлеканала «Белсат» атрымала 15-хвілінная стужка «Чорны і белы» рэжысёра Сяргея Каласоўскага (пра маладую маці Таню і яе сына Даніка, якая шукае, дзе мяжа паміж чорным і белым, дабром і злом, балансуючы паміж даглядам сына, начнымі забавамі і небяспечным хобі).

Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў 90-хвілінны мастацкі фільм пра тое, што перашкоды існуюць толькі ў галовах людзей і замінаюць ім кахаць, марыць і быць свабоднымі. Фільм раней перамог у другім конкурсе Нацыянальных кінапраектаў, які праводзіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Дзень скончыўся дэманстрацыяй мастацкага фільма «У тумане» (2012) рэжысёра Сяргея Лазніцы, а таксама музычным канцэртам груп «Akute» і «NO LOGO» у Цэнтральным доме культуры у Варшаве.

У нядзелю 20 кастрычніка адбыўся пазаконкурсны паказ беларускіх фільмаў: «Goodbye бацька» (2004) рэжысёра Паўла Kанавальчыка; іншыя фільмы беларускіх рэжысёраў; «Жыве Беларусь» (2012) рэжысёра Kшыштафа Лукашэвіча; адзін з першых беларускіх нямых фільмаў «Кастусь Каліноўскі» (1927) рэжысёра Уладзімiра Гардзіна, з жывым музычным суправаджэннем у выканнані Сяргея Пукста.

Трэці фестываль «Бульбамуві» яшчэ больш, чым папярэднія, вызначыў лінію, што фестываль набыў фармат фестываля пачаткоўцаў, фестываля стартаў«Бульбамуві» — перспектыўны міжсабойчык? .

Бульбамуві 2014 Прайшоў 24-26 кастрычніка 2014 года ў Варшаве ў кінатэатры «Muranów». Праект фінансаваўся таксама Mіністэрствам замежных спраў Польшчы ў рамках конкурсу «Польска-беларускія супольныя дзеянні 2014».

На конкурс было пададзена 69 заявак (фільмаў), з якіх арганізатары фестываля адабралі 20 беларускіх каротка- і поўнаметражных, мастацкіх і дакументальных фільмаў для ўдзелу ў конкурсе. Заявак прыйшло дастаткова, каб падзяліць іх на дзве катэгорыі — дакументальныя і мастацкія фільмы.

Вядучым і мадэратарам быў Максім Жбанкоў (Беларусь). Членамі журы сталі: дакументаліст (Польшча), супрацоўніца Польскага інстытуту кінамастацтва Аляксандра Ружджыньская (Польшча), рэжысёр Юрый Kаліна (Польшча), трое беларускіх кінадзеячаў.

24 кастрычніка дэманстраваліся трэйлеры 13 паўнаметражных дакументальных фільмаў, створаных ранейшымі лаўрэатамі фестывалю «Бульбамуві», а таксама польскімі і ўкраінскімі творцамі (Яцэк Блавут, Мацей Дрыгас, Мацей Лазіньскі, Мірак Дэмбіньскі і іншыя) у 2014 годзе ў рамках дакументальнага кінапраекта польскіх дакумэнталістаў «Маладыя пра маладых». Большая частка гэтых прац была прысвечана бягучым падзеям на Украіне і Еўрамайдану (2014). Беларускія дакументалісты (і лаўрэаты «Бульбамуві 2012») зрабілі стужкі на беларускую тэматыку: фільм пра двух маладых беларусаў, якія ездзяць па вёсках Беларусі і паказваюць мясцовым жыхарам кіно; Арцём Лобач — фільм пра арт-вёскі ў Беларусі і Украіне. Тым самым днём рамках фестывалю дэманстраваўся дакументальны фільм «Майдан. Рэвалюцыя годнасці» (2014) рэжысёра Сяргея Лазніцы і аднаго беларускага фільма.

25 кастрычніка на фестывалі быў конкурсны паказ (11 фільмаў).

«залатая бульба»: 30-ці хвілінны беларускі мастацкі фільм. «срэбная бульба»: беларуская мастацкая стужка, якая таксама атрымала яшчэ адну ўзнагароду фестывалю — Прыз сімпатый гледачоў. «бронзавая бульба»: кароткаметражная стужка «Рэканструкцыя бяссонніцы» (рэжысёр — Нэла Васілеўская).

Спецыяльную прэмію тэлеканала «Белсат» атрымала стужка «Пра любоў: Іра» (рэжысёр — Любоў Зямцова) — пра праблемы штодзённага жыцця жанчын у сучаснай Беларусі, але ў першую чаргу пра любоў. Спецыяльную ўзнагароду ад журы атрымаў анімацыйны фільм «А што ў лузе?» (рэжысёр — Марыся Тульжанковая ў суаўтарстве): у аснове анімацыі — запісы галасоў бабуль, зробленыя рэжысёрамі падчас фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ў 2013 года ў вёсцы Дзербічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

26 кастрычніка фэстываль скончыўся паказам старога беларускага фільму «Усходні калідор» (1966) Валянціна Вінаградава. У фінале мерапрыемства гасцей фестывалю пачаставалі стравай са 150 печаных бульбін.

Бульбамуві 2015 Прайшоў 23-25 кастрычніка 2015 года адначасова ў дзвюх краінах — Беларусі і Польшчы: у Мінску (Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў); у Варшаве (у кінатэатры «Muranów») і Кракаве. Праект не фінансаваўся ўжо Mіністэрствам замежных спраў Польшчы. Фундатарам фінансавых прызоў фестываля стаў тэлеканал «Белсат».

На конкурс было пададзена 47 заявак (фільмаў). Меншая колькасць заявак, чым у папярэднія гады, тлумачылася меншай рэкламай фестываля ў гэтым годзе ў Беларусі.