Ізапрэн СН2=С(СН3)-СН=СН2, 2-метылбутадыен-1, 3 — ненасычаны вуглевадарод дыенавага шэрагу (CnH2n−2). У нармальных умовах бясколерная вадкасць. З'яўляецца монамерам для натуральнага каўчуку і структурнай адзінкай для мноства малекул іншых прыродных злучэнняў - ізапрэноідаў, або тэрпеноідаў. Растваральны ў спірце. Ізапрэн палімерызуецца, даючы ізапрэнавыя каўчукі. Ізапрэн таксама ўступае ў рэакцыю полімерызацыі са злучэннямі вінілавага шэрагу.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Катэгорыя:Дыены Катэгорыя:Прадукцыя асноўнага арганічнага сінтэзу