Ізатрапія ( — «роўны, аднолькавы, падобны» + — «абарот, паварот») — аднолькавасць фізічных уласцівасцей ва ўсіх напрамках, інварыянтнасць, сіметрыя ў адносінах да выбару напрамку (у супрацьлегласць анізатрапіі).

Ізатропнае асяроддзе — такая вобласць прасторы, фізічныя ўласцівасці (электрычныя, аптычныя ...) якой не залежаць ад напрамку. Напрыклад, паказчык праламлення аптычна ізатропнага асяроддзя аднолькавы ва ўсіх напрамках.

Гл. таксама Ізатрапія прасторы Ізатрапія часу

Літаратура

Катэгорыя:Арыентаванне Катэгорыя:Сіметрыя (фізіка)