Мікалай Аляксеевіч Ізобаў (нар. , в. Красыні, , Віцебская вобласць) — беларускі матэматык. Акадэмік НАН Беларусі (1994). Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Янавіцкай сярэдняй школы з 1958 года вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Віцебскага педінстытута, у 1962 годзе пераведзены на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыўшы яго, у 1966—1967 гадах вучыўся ў аспірантуры. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі (1967) працаваў спачатку асістэнтам, потым малодшым навуковым супрацоўнікам у БДУ. З 1969 года працуе ў Акадэміі навук БССР: у 1969—1980 гадах намеснік галоўнага рэдактара ўсесаюзнага часопіса «Дифференциальные уравнения», у 1980—1986 гадах старшы навуковы супрацоўнік, у 1986—1993 гадах загадчык лабараторыі, з 1993 года загадчык аддзела Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Адначасова ў 1995—1999 гадах загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковы ўклад М. А. Ізобаў — вядомы спецыяліст у тэорыі характарыстычных паказчыкаў Ляпунова і тэорыі ўстойлівасці па лінейным прыбліжэнні. Навуковыя працы па звычайных дыферэнцыяльных ураўненнях і тэорыі ўстойлівасці. Атрымаў крытэрый устойлівасці паказчыкаў Ляпунова, алгарытм іх вылічэння і ацэнку мінімуму. Развязаў прыватную, а ў некрытычным выпадку агульную задачу Ляпунова пра экспаненцыйную ўстойлівасць па лінейным набліжанні.
Больш за 200 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі.
Узнагароды і прэміі Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Даследаванне асімптатычных уласцівасцей дыферэнцыяльных і дыскрэтных сістэм». Ордэн Францыска Скарыны (2000).
Асноўныя працы Линейные системы обыкновенных дифференциальных уравнений // Математический анализ. Итоги науки и техники. 1974. Т.12. О задаче Конти для пересечений множеств линейных систем // Дифференциальные уравнения. 1990. Т.26, № 8. Исследования в Беларуси по теории характеристических показателей Ляпунова и ее приложениям // Дифференциальные уравнения. 1993. Т. 29, № 12. О временных последовательностях, реализующих характеристические и нижние характеристические векторы решений // Дифференциальные уравнения. 1999. Т. 35, № 6. Множества Коппеля-Конти линейных систем // Труды Ин-та математики НАН Беларуси. 2000. Т. 4 (разам з Р.Прохаравай). Введение в теорию показателей Ляпунова. Мн.: БГУ, 2006.
Літаратура
Спасылкі Мікалай Аляксеевіч Ізобаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Акадэмік Ізобаў Мікалай Аляксеевіч на сайце НАН Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі