Уса́, канал Шубіна (у сярэднім цячэнні), Шубіна-Нёманскі канал (у ніжнім цячэнні) — рака ў Валожынскім, Стаўбцоўскім і Навагрудскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана.

Назва Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уса значыць «Блішчастая (рака)».

Гідраграфія Даўжыня складае 75 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Вадазбор — 665 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,1 ‰.

Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Таўканы Валожынскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, па Налібоцкай пушчы, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна.

Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім раёне каля вёскі Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля вёскі Пільніца звужаецца да 0,2 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і нізоўі забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусцем каналізаванае.

Асноўныя прытокі — рэкі Казялец, Замянка, Вадзічанька, Быстрая (правыя), Шура, Рэчыца, Каменка (левыя).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна