Мод Уэльская (; поўнае імя ; — ) — першая за 600 гадоў каралева Нарвегіі як самастойнай дзяржавы, малодшая дачка брытанскага караля Эдуарда VII і Аляксандры Дацкай, жонка нарвежскага караля Хокана VII. Стрыечная сястра Мікалая II. Яе імем названы карабель Амундсена і вялікая частка Антарктыды.
Біяграфія
Нарадзілася ў Мальбара-хаусе. У дзяцінстве ёй далі мянушку Гары за свавольства і хлапечыя замашкі. У суправаджэнні маці і сясцёр яна падарожнічала на лайнерах у Міжземнае мора і ў Нарвегію. 22 ліпеня 1896 года ў прысутнасці бабулі, каралевы Вікторыі, у Бакінгемскім палацы ажанілася са стрыечным братам — дацкім прынцам Карлам. Яны жылі ў сядзібе Эплтан-хаус пры Сандрынгемскім палацы. Там у іх нарадзіўся адзіны сын — прынц Аляксандр (будучы Улаф V). thumb|left|Шлюб прынцэсы Мод і прынца Карла
Пасля скасавання нарвежскім стортынгам векавой шведска-нарвежскай уніі прынц Карл Дацкі быў абраны нарвежскім манархам пад імем Хокана VII. Каранацыя караля Хокана і каралевы Мод адбылася ў Нідароскім саборы 22 чэрвеня 1906 года. Каралева імкнулася асвоіцца ў сваёй новай краіне і нават захапілася лыжнымі гонкамі, але ўсё ж часта наведвала родную Брытанію. Увесну 1937 года яна паехала ў Лондан на каранацыю Георга VI і ў Нарвегію ўжо не вярнулася. Пахавана ў замку Акерсхус, пасля побач з ёй быў пахаваны і яе муж Хокан VII.
Спасылкі Артыкул пра гардэроб каралевы Мод на сайце музея Вікторыі і Альберта
Катэгорыя:Жонкі манархаў Нарвегіі Катэгорыя:Прынцэсы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Прынцэсы Саксен-Кобург-Гоцкія Катэгорыя:Віндзорская дынастыя Катэгорыя:Жанчыны віктарыянскай эпохі