Вінава́льны склон, або акузаты́ў (, ) — склон, якім у мовах намінатыўна-акузатыўнага ладу пазначаецца аб’ект дзеяння (прамое дапаўненне): , . У мовах эргатыўнага ладу вінавальнага склону няма, а ў функцыі аб’екта выступае абсалютыў (у іншай трактоўцы — назоўны склон).
Сінтаксічная роля Вінавальны склон выконвае функцыю прамога і ўскоснага дапаўнення. Мае значэнні: прамога аб’екта: рашаць задачу; прадмета думкі, мовы, пачуцця: клапаціцца пра бацькоў; прасторы: пайсці ў тэатр; часу: прыехаць пад вечар; мэты: паслаць па доктара.
Крыніцы
Катэгорыя:Склон