Бу́рнева (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.

У 1940—1954 гадах цэнтр Бурнеўскага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Рэплеўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области .

Назва У гэтым жа рэгіёне (Індура) фіксавалася прозвішча Бурневіч, было лідскае Бурнэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-JRLG?i=27&cat=834219+Indura+1699https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-PSLH-S?i=497&cat=741862. Ёсць латышскае Burnis, літоўскія Burnius, Burneika звязваюцца з burnius "чалавек з вялікім ротам", burna "рот"Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 359.https://uzvardi.lv/surname/825996.

З іншага боку, зусім на процілеглым краі Еўропы бытуе англійскае прозвішча Bourn, Bourne (Бурн), якое расійскі даследчык звязвае з burna «ручай»А. И. Рыбакин. Словарь английских фамилий. Москва, 2000. С. 84, 527..

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 25 двароў, 47 жыхароў. На 01.01.2007 г. 23 жыхары. Плошча 25,79 га, працягласць межаў — 6304 метраў.

Інфраструктура Крама, Бібліятэка.

Спасылкі

Катэгорыя:Вярэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна