Дзя́тлавічы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Гісторыя

У 1796 г. фальварак і вёска належалі Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. дзяржаўная вёска, 39 двароў, 116 жыхароў, уніяцкая царква. У 1914 г. 25 двароў, 177 жыхароў.

У 1954—1961 гадах цэнтр Дзятлавіцкага сельсавета, з 2 снежня 1961 года ў складзе Воўпаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 37 двароў, 67 жыхароў.

Інфраструктура Крама, царква.

Памятныя мясціны Свята-Мікалаеўская царква 1870 г. Брацкая магіла савецкіх воінаў. Пахаваны 7 савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1941 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна