Ды́хнавічы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з пачатку XVIII ст. у складзе маёнтка Рось. У 1796 г. належала Яну Патоцкаму. У 1836 г. прыватная вёска, 20 двароў, 177 жыхароў. У 1914 г. 45 двароў, 236 жыхароў. У 1940—1954 гадах цэнтр Дыхнавіцкага сельсавета.

Насельніцтва 2010 год — 49 чалавек 1.1.2004 год — 43 двары, 61 чалавек 1999 год — 75 чалавек

Памятныя мясціны Каменны могільнік эпохі Сярэднявечча (XV—XVII ст., ). На паўднёвы захад ад вёскі, каля дарогі Рось-Вярэйкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна