Драгіча́ны (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавета.
Назва Ёсць латышскае прозвішча Dragičshttps://uzvardi.lv/surname/694166.
Гісторыя Вядома з 1615 г., пражывалі 38 сем'яў, мелі 34 валокі зямлі. У 1796 г. належала Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. прыватная вёска, 25 двароў. У 1914 г. 61 двор, 395 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 58 двароў, 110 жыхароў. На 01.01.2007 г. 84 жыхара.
Інфраструктура Ёсць крама, клуб.
Памятныя мясціны Магіла савецкага воіна — пахаваны невядомы савецкі воін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. У 1948 г. на магіле ўсталяваны абеліск.
Спасылкі
Катэгорыя:Ізабелінскі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна