Алег Алегавіч Румо (нар. , , Мінская вобласць, БССР) — беларускі хірург-трансплантолаг. Доктар медыцынскіх навук (2012), прафесар (2015). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021, член-карэспандэнт з 2017). Ганаровы прафесар Нацыянальнага навуковага цэнтра хірургіі імя А. М. Сызганава (Казахстан, 2012). Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2011).
Біяграфія Нарадзіўся 26 ліпеня 1970 года ў Слуцку ў сям’і медыкаў: бацька, Алег Васілевіч Румо, працаваў хірургам у Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, маці — педыятрам, бабуля — медыцынскай сястрой.
Скончыў у 1993 годзе Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, пасля Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў фельчарам здраўпункта гарадской паліклінікі № 21 г. Мінска. У 1993—1995 гадах быў клінічным ардынатарам па спецыяльнасці «Хірургія» 2-й кафедры хірургічных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, у 1995—2000 гадах — урачом-хірургам 1-га хірургічнага аддзялення 9-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.
У 2000—2004 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, асістэнт 2-й кафедры хірургічных хвароб, загадчык лабараторыі гема- і лімфасорбцыі Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
З 2005 года — намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце, з 2010 — намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай рабоце — кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак 9-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска. Адначасова з 2009 года — дацэнт, з 2013 года — прафесар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
12 кастрычніка 2016 года абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання ад горада Мінска, 6 снежня 2019 года — членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
У верасні 2018 года ўзначаліў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, у які была пераўтворана 9-я гарадская клінічная бальніца г. МінскаНовый центр трансплантологии, донорство двоюродных родственников и 3D-печать органов. Большое интервью с Олегом Руммо .
15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад горада Мінска. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш як 29 патэнтаў на вынаходствы, мае больш за 650 друкаваных прац у айчынных і замежных выданнях.
Аўтар больш за 400 навуковых прац. Упершыню ў гісторыі беларускай медыцыны перасадзіў печань ад жывога і памерлага донара дарослым і дзецям (2008, 2010), падстраўнікавую залозу, а таксама першым правёў унікальную аперацыю па адначасовай перасадцы печані і ныркі.
Аўтар першых у Рэспубліцы Беларусь унікальных аперацый на гепатапанкрэатабіліарнай зоне, такіх як аўтатрансплантацыя печані, рэзекцыя магістральных сасудаў печані і падстраўнікавай залозы пры пухлінах. Упершыню выканаў у Беларусі і Казахстане паспяховыя аперацыі па трансплантацыі печані дарослым і дзецям ад жывога роднаснага донара.
Даследаванні ў галіне транспланталогіі і хірургіі па ўсталяванні заканамернасцяў ўзнікнення і развіцця сіндрому энтэральнай недастатковасці пры некратызіруючым панкрэатыце, кішачнай непраходнасці, перытаніце і пасля трансплантацыі печані, па распрацоўцы прылад і методык карэкцыі парушэнняў у тонкай і тоўстай кішцы пры цяжкіх экстраных хірургічных захворваннях органаў брушной поласці і пасля трансплантацыі печані, вывучэнню фактараў, якія ўплываюць на развіццё ішэмічна-рэперфузіённага пашкоджання органаў пры іх трансплантацыі, распрацоўцы прагнастычных крытэрыяў ранняй дысфункцыі трансплантаты печані і нырак, стварэнню прылад, якія дазваляюць паменшыць халадовае пашкоджанне органаў пры іх кансервацыі, вывучэнню механізмаў імунаталерантнасці пасля трансплантацыі органаў.
Асноўныя публікацыі Комплексное лечение энтеральной недостаточности при хирургических заболеваниях органов брюшной полости : диссертация … доктора медицинских наук: 14.01.17: / Руммо Олег Олегович. — Минск, 2012. Трансплантационные технологии в хирургии печени. — Минск, 2017. Трансплантация печени при синдроме портальной гипертензии // Анналы хирургической гепатологии. 2015. Т. 20, № 1. Improved survival in liver transplant recipients receiving prolongedrelease tacrolimus in the European Liver Transplant Registry // Am. J. Transplant. 2015. Vol. 15, N 5.
Узнагароды і званні Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2016) за працу «Распрацоўка і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых». Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2008), ордэнам Айчыны III ступені (2020)Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін, ордэнамі Беларускай праваслаўнай царквы: Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені (2011) і Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай (2012), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, юбілейным медалём «МПА СНД. 30 гадоў». Удастоены ганаровага звання «Мінчанін года».
Літаратура Руммо Олег Олегович // Кто есть кто в Республике Беларусь [энциклопедия] / ред. совет: Чекалов Игорь Владимирович (председатель) [и др.]. — Минск: Энциклопедикс, 2009. — 284 с. — С. 87. ISBN 978-985-6742-80-7.
Спасылкі Алег Алегавіч Румо на сайце Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алег Алегавіч Румо ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Алег Алегавіч Румо на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Трансплантолагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДМУ Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)