Філіп Ар'ес (, , Блуа — , Парыж) — французскі гісторык, медыевіст, прадстаўнік школы «Аналаў».
Аўтар прац па гісторыі штодзённасці, сям'і і дзяцінства. Прадметам яго найбольш вядомай кнігі «Чалавек перад тварам смерці» з'яўляецца гісторыя адносін да смерці ў еўрапейскім грамадстве. Аўтар прац, прысвечаных дзяцінству, дзіцяці і стаўленні да яго пры «старым парадку», пераважна ў XVI—XVIII стст. У сваіх працах паказаў, што і стаўленне да дзяцінства і ўспрыманне смерці сутнасць важныя прадметы гістарычнага аналізу.
Сваі раннія працы прысвячаў гістарычнай дэмаграфіі, у далейшым далучыўся да распрацоўкі праблематыкі гісторыі менталітэту. У яго паспяховых на інтэрнацыянальным узроўні, аднак і даволі спрэчных манаграфіях даследаваў таксама гісторыю дзяцінства і гісторыю смерці. Разам з Жоржам Дзюбі і Полем Венье ажыццявіў выданне 5-і томнай «Гісторыі прыватнага жыцця».
Асоба
Ар'ес займаў унікальную пазіцыю ў свеце французскіх інтэлектуалаў. Большую частку жыцця ён не меў акадэмічнага статусу: амаль сорак гадоў ён працаваў на кіруючай пасадзе ў дэпартаменце, які займаецца імпартам у Францыю трапічнай садавіны. У прыватнасці, ён унёс уклад у тэхнічнае і інфармацыйнае пераўзбраенне службы імпарту. Сам сябе Ар'ес называў «нядзельным гісторыкам», маючы на ўвазе, што ён працуе над гістарычнымі працамі ў хвіліны адпачынку ад асноўнага месца службы. Так завецца яго аўтабіяграфічная кніга, выдадзеная ў 1980 г. (Un historien du dimanche). Пры жыцці Ар'ес яго працы былі значна больш вядомыя ў англамоўным свеце (перакладаліся на англійскую мову з 1960-х гадоў), чым у самой Францыі. Толькі ў 1978 годзе ён атрымаў запозненае акадэмічнай прызнанне і пост у Вышэйшай школе сацыяльных навук, дырэктарам якой Быў гісторык Франсуа Фюрэ.
Бібліяграфія
Les traditions sociales dans les pays de France, Editions de la Nouvelle France, 1943. Histoire des populations françaises et de leurs attitudes devant la vie depuis le XVIIIe siècle, Self, 1948. Attitudes devant la vie et devant la mort du XVIIe au XIXe siècle, quelques aspects de leurs variations, INED, 1949. Sur les origines de la contraception en France, Extrait de Population. No 3, juillet-septembre 1953, pp 465—472. Le Temps de l’histoire, Éditions du Rocher, 1954. Deux contributions à l’histoire des pratiques contraceptives, Extrait de Population. N ̊ 4, octobre-décembre 1954, pp 683—698. L’enfant et la vie familiale sous l’Ancien régime, Plon, 1960. Essais sur l’histoire de la mort en Occident : du Moyen Âge à nos jours, Seuil, 1975. L’Homme devant la mort, Seuil, 1977. Un Historien du dimanche (en collaboration avec Michel Winock), Seuil, 1980. Images de l’homme devant la mort, Seuil, 1983. Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), 5 tomes: I. De l’Empire romain à l’an mil; II. De l’Europe féodale à la Renaissance; III. De la Renaissance aux Lumières; IV. De la Révolution à la Grande guerre; V. De la Première Guerre mondiale à nos jours, Seuil, 1985-1986-1987. Essais de mémoire : 1943—1983, Seuil, 1993. Le présent quotidien, 1955—1966 (Recueil de textes parus dans La Nation française entre 1955 et 1966), Seuil, 1997. Histoire de la vie privée, (dir. avec Georges Duby), le Grand livre du mois, 2001.
Ар’ес Філіп Катэгорыя:Школа Аналаў Катэгорыя:Выпускнікі ліцэя Жансон-дэ-Саі