Франц Боас (; — ) — нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Вестфаліі (Германія). Вучыўся ва ўніверсітэтах Гайдэльберга, Бона і Кіля. Па першапачатковай адукацыі быў фізікам і матэматыкам. Атрымаў вучоныя ступені доктара філасофіі і доктара медыцыны. У 1880-я г. эміграваў у ЗША. З 1899 — прафесар антрапалогіі Калумбійскага ўніверсітэта. Адзін з заснавальнікаў Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі, рэдактар часопіса «Амерыканскі фальклор», прзідэнт Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі.

Навуковая дзейнасць Працяглы час у палявых умовах вывучаў культуры і мовы індзейцаў паўночна-заходняга ўзбярэжжа ЗША. Апублікаваў сотні артыкулаў і кніг па антрапалогіі, лінгвістыцы, археалогіі і этналогіі. Стварыў школу гістарычнай этналогіі. Лічыў, што нельга захапляцца агульнымі законамі і схемамі развіцця культуры (эвалюцыянізм, дыфузіянізм, функцыяналізм), паколькі кожны народ мае свае непаўторныя гісторыю і культуру. Рысы падабенства (напр., агульнасць мовы) могуць быць вытлумачаны як агульным паходжаннем, так і ўзаемнымі ўплывамі. Паводле Ф. Боаса, навуковае даследаванне культуры магчыма толькі на базе сістэмы каштоўнасцей таго народа, якому яны належаць. Выступаў за комплекснае даследаванне культурнай дзейнасці чалавека з прыцягненнем матэрыялаў і фактаў з фізічнай антрапалогіі, лінгвістыкі, археалогіі, біялогіі і інш. Адным з першых Ф. Боас пачаў выкарыстоўваць статыстычныя метады апрацоўкі антрапалагічных дадзеных.

Аўтар класічных культурантрапалагічных прац «Розум першабытнага чалавека» (1911). «Кіраўніцтва па мовах амерыканскіх індзейцаў» (191122), «Раса, мова і культура» (1940), іншых манаграфій, шматлікіх артыкулаў.

Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6 Stocking, George W., Jr. () A Franz Boas Reader: The Shaping of American Anthropology, 1883—1911 (1974) — ISBN 0-226-06243-0

Катэгорыя:Культуролагі Катэгорыя:Постаці індзеаністыкі Катэгорыя:Амерыканісты Катэгорыя:Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Мовазнаўцы ЗША Катэгорыя:Антраполагі ЗША