Лі́па (Tilia) — род лістападных дрэў сямейства .

Апісанне Дрэвы вышынёй да 15—20 м (часам да 40 м) з шырокай раскідзістай кронай, дыяметрам ствала да 2 м. Кара гладкая, на старых дрэвах патрэсканая. Лісце чаранковае, нераўнабокае, круглавата-сэрцападобнае, завостранае, пілаватае. Кветкі двухполыя, жоўтыя, або жоўта-белыя, духмяныя, у шчытападобных пазушных суквеццях (паўпарасоніках). Плод — арэшак. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.

Цене-, мароза- і ветраўстойлівае дрэва. Жыве 300—400 гадоў.

Пашырэнне Выдзяляецца каля 45 відаў, характэрных для ўмерана цёплых абласцей Паўночнага паўшар’я; сустракаюцца ў горных раёнах тропікаў (паўднёвы ўсход Кітая) і субтропікаў (Кітай і Індакітай). Растуць у мяшаных і шыракалістых лясах, на схілах гор і па рачных далінах, а таксама культывуюцца ў садах і парках, прыдарожных пасадках і лесапалосах.

пашырана на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў шыракалістых лясах. У садах і парках каля 30 інтрадукаваных відаў, разнавіднасцей і форм, у тым ліку: ліпа раскідзістая, , , ліпа лямцавая, , ліпа крымская, . Цвітуць ліпы ў чэрвені—жніўні.

Ліпавыя лясы (ліпнякі) сустракаюцца ва ўмераным клімаце ад Вялікабрытаніі да Енісея і ад Ірана да 63° пн.ш. Ліпа з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных парод дрэў у Расіі, асабліва ў еўрапейскай частцы і на Урале, часта расце разам з іншымі відамі дрэў (дуб, клён, вяз). На Беларусі ліпнякі ўтвараюцца на месцы дуброў і ялова-шыракалістых лясоў. Займаюць багатыя, добра дрэніраваныя, гумусаваныя дзярнова-падзолістыя супясчаныя і сугліністыя глебы.

Значэнне

Драўніна ліпы — белая з ружаватым адценнем, лёгка паддаецца апрацоўцы. З яе вырабляюць драўляны посуд, фанеру, запалкі, музычныя прылады, мэблю. Луб маладых дрэў (лыка) шырока выкарыстоўваўся для пляцення лапцей і іншых вырабаў сялянскага побыту. Луб старых дрэў замочвалі ў вадзе і атрымлівалі мачала, з якога ткалі рагожы, выраблялі вяроўкі.

Кветкі меданосныя, ліпавы мёд лічыцца адным з лепшых. Высушаныя кветкі (ліпавы цвет) патагонны і гарачкапаніжальны сродак. З насення атрымліваюць харчовы алей (нагадвае міндальны або персікавы).

Ліпа — каштоўнае дрэва, якое выкарыстоўваецца для азелянення. Густыя кроны ліп даюць цень і прахалоду, чысцяць паветра ад пылу і газу, апад ліпы хутка перагнівае, вяртаючы глебе пажыўныя рэчывы.

Галерэя пылку ліпы

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Ліпавыя