Сакавік — трэці месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

У выданнях Францыска Скарыны падаецца народная назва сакавіка — марецьСкарына Ф. Творы:…, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як марецъАндрей Рымша. [Хронология]…. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, засведчаная ў слоўніку Івана Насовіча (1870) у напісанні «соковикъ» і праілюстраваная прыказкаю «Які сакавік, такі і красавік».И. Носович. Словарь белорусского наречия. 1870. С. 599. У газеце «Наша ніва» ўжываліся варыянты назвы: у 1907—1909 — марац, у 1910—1912 — сакавік (март); у далейшым — сакавік («дрэвы пачынаюць сок пускаць»). Але яшчэ ў 1913—1915 у газеце «Наша ніва» ўжывалася назва марац.Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2. У сучаснай беларускай мове назва марац фіксуецца ў гаворках Сенненшчыны, Чэрвеньшчыны і ў іншых гаворках.

Літаратура

Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru С.138,139

Катэгорыя:Месяцы