__NOTOC__

Кастрычнік — дзясяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

Назва кастрычнік паходзіць ад кастры — адкідаў апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін. У гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры.

Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — листопадСкарына Ф. Творы:…, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як паздерникАндрей Рымша. [Хронология]…. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: акцябр, кастрычнік (акцябр), і канчаткова — кастрычнік.Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru С. 138, 139;

Спасылкі

Катэгорыя:Месяцы