Май, тра́вень — пяты месяц грыгарыянскага і юліянскага календароў. Складаецца з 31 дня.
Назва май ужываецца ў выданнях Ф. СкарыныСкарына Ф. Творы:…, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) ужыта як маиАндрей Рымша. [Хронология]…:
М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія́ръ, / просто ма́и. / Но́и а́рху готуетъ божимъ повеле́нїемъ, / абы въ пото́пъ не зги́нулъ зъ своим поколеньемъ. / Мая 10 дня. /
Праславянская назва травень выяўлена ў помніках старабеларускага пісьменства, напрыклад у Полацкім Евангеллі (ХІІІ ст.) і Лексіконе (1627) Памвы Бярынды.
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «май». У газеце «Наша ніва» з 1907 года ўжывалася менавіта яна, за выняткам перыяду 1910—1912 гадоў, калі была практыка ўжывання ў форме травень (май)Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі (1920—1930-я гг.), пасля чаго прызнана састарэлым. У афіцыйным ужытку аднавілася ў 1990-я гады.
Назва «май» — адзіны лацінізм з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў літаратурнай беларускай мове.
Літаратура
Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru С.138,139
Катэгорыя:Месяцы