__NOTOC__

Верасень — дзявяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.

У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва верасня — вресеньСкарына Ф. Творы:…, таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» Андрэя Рымшы (1581)Андрей Рымша. [Хронология]…. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: сенцябр (верасень), сенцябр, верасень (сенцябр), і канчаткова — верасеньГісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т. 2..

Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай September, якая паходзіць ад septem — сёмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка. У верасні адбываецца восеньскае раўнадзенства.

Крыніцы

Літаратура Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. — Львів, 1974. — С. 33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru — С. 138, 139.

Катэгорыя:Месяцы