Жнівень — восьмы месяц года ў юліянскім і грыгарыянскім календарах, шосты месяц старарымскага года, які пачынаўся да рэформы Юлія Цэзара з сакавіка. Адзін з сямі месяцаў даўжынёй у дзень. У Паўночным паўшар’і Зямлі з’яўляецца апошнім, трэцім месяцам лета, у Паўднёвым — апошнім, трэцім месяцам зімы. У сучасную эпоху да 10 жніўня па грыгарыянскім календары Сонца знаходзіцца ў сузор’і Рака, з 10 жніўня — у сузор’і Льва (па іншых даных — 11 жніўня).

Назва

У выданнях Ф. Скарыны даецца народная назва жніўня — серпеньСкарына Ф. Творы:…, таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)Андрей Рымша. [Хронология]…. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі дадзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: серпень, аўгуст, серпень (аўгуст), і канечна — жнівень («усюды жніва»).Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Крыніцы

Літаратура Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru С.138,139

Спасылкі

Катэгорыя:Месяцы