Ко́сіна (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Гісторыя Вядома з 1579 года як уладанне Хадкевічаў. У 1690 г. маёнтак належаў Міхаілу Калантаю. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Адаму Ельскаму. У 1914 г. 17 двароў, 99 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 24 двары, 45 жыхароў.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары У 1884—1894 гг. пражываў вядомы польскі і беларускі этнограф Міхаіл Федароўскі.
Славутасці Рэшткі сядзібы Ельскіх.
Страчаная спадчына
Сядзібны дом
Спасылкі
Катэгорыя:Субацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна