Ганна Валенберг (, , Стакгольм — ) — шведская пісьменніца, драматург, перакладчыца.

Валенберг належыць самы першы пераклад «Тысячы і адной ночы» на шведскую мову (адаптаваны).

Найбольш вядомая сваімі дзіцячымі казкамі. Адна з прадстаўнікоў «залатой эры» шведскай дзіцячай літаратуры. Дэбютавала ў 1882 годзе зборнікам апавяданняў «Малюнкі на пяску» (), апублікаваным пад псеўданімам Rien (фр."Нішто").

Як драматург дэбютавала камедыяй «На варце» () у Паўднёвым тэатры ў 1890 годзе. Пісала п’есы як для прафесійных акцёраў, так і для аматараў, а таксама школьныя п’есы.

У 1895 годзе выйшаў першы зборнік казак Валенберг «Казкі Бенгта пра каралёў, томтэ, троляў і прынцэс» () — у гэты час у Швецыі акурат адбываецца росквіт гэтага жанру. Агулам Валенберг напісала каля 200 казак, многія з якіх прысвечаныя двум яе сынам.

Спасылкі Валенберг на сайце dramawebben Казка Г.Валенберг «Жамчужныя каралі» у перакладзе на беларускую мову

Катэгорыя:Пісьменніцы Швецыі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Казачнікі