Віктар Віктаравіч Малашка (нар. , вёска Жырмоны, Уздзенскі раён) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1993), прафесар (1994). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі экалогіі (2004). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут ў 1976 годзе. З 1976 года ў БСГА (з 1987 загадчык кафедры). З 2000 года загадчык кафедры анатоміі жывёл, адначасова з 2011 года — дэкан факультэта ветэрынарнай медыцыны Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Кандыдат у майстры спорту па цяжкай атлетыцы.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па марфалогіі сельскагаспадарчых жывёл; электронная мікраскапіі, гістахіміі, лазерных тэхналогіях ветэрынарыі, біястымулятарах.
Асноўныя публікацыі Гистологические и морфометрические методы исследования. — Горки, 1993. Действие препарата «Бифидум» на организм телят. — Горки, 1995. Анатомия мясопромышленных животных. — Мн., 1998.
Літаратура
Спасылкі Малашко Виктор Викторович // Сайт ГрДАУ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта ветэрынарнай медыцыны ГДАУ