Дзмітрый Іванавіч Мельнічук (нар. , с. Гарадзішча, Бахмацкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1966), прафесар (1998).
Біяграфія Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1957 годзе. З 1965 года ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (у 1975—1986 гадах загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць Аўтар звыш 100 навуковых прац па біялогіі росту і развіцця бульбы, біялагічных асновах і прыёмах павышэння яе прадукцыйнасці, методыцы выкладання раслінаводства.
Асноўныя публікацыі Интенсивные технологии воздействия сельскохозяйственных культур — М., 1988 . Функциональная ярусность стеблей картофеля. Перспективы развития научных исследований по картофелеводству — Мн., 1993.
Літаратура
Катэгорыя:Раслінаводы СССР Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі