Іван Аляксеевіч Прусаў (, вёска Бярозаўка, Слаўгарадскі раён — ) — беларускі фізік. Доктар тэхнічных навук (1968), доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (1971).

Біяграфія У 1938 годзе скончыў сярэднюю школу ў Слаўгарадзе і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1940—1941 гадах выкладаў матэматыку ў вёсцы Дудзічы Пухавіцкага раёна. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі. У жніўні 1942 годзе скончыў Тамбоўскае ваеннае кавалерыйскае вучылішча. Са снежня 1942 года і да заканчэння вайны служыў у кавалерыйскім палку.

У 1950 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта і працаваў у ім у 1950—1969 гадах. З 1970 года ў беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1972  па 1987 год загадчык кафедры тэарэтычнай механікі, з 1987 года прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Аўтар 4 манаграфій па праблемах тэрмапругкасці і тэорыі фільтрацыі вадкасці ў порыстых асяроддзях.

Сярод апублікаванага: Давление на подкрепляющие стойки, установленные внутри отверстия пластинки / М-во высш. образования СССР. Львовский гос. ун-т им. Ивана Франко — Львов, 1955; Некоторые задачи термоупругости. — мн., 1972; Метод сопряжения в теории плит. — Мн.: БГУ, 1975; Термоупругие анизотропные пластинки. — Мн.: БГУ, 1978.

Узнагароды Узнагароджаны 2 ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За баявыя заслугі» і іншымі медалямі.

Літаратура

Спасылкі Учёные Беларуси: Прусов, Иван Алексеевич (доктор физико-математических наук; доктор технических наук; кандидат физико-математических наук; 1919—1994) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Навукоўцы Слаўгарадскай зямлі. Прусаў Іван Аляксеевіч 11 июня мехмат празднует 100-летие Ивана Алексеевича Прусова // Сайт механіка-матэматычнага факультэта БДУ Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР