Тро́цкі за́мак — помнік абарончага дойлідства 2-й паловы XIV — пачатку XV ст. ў горадзе Трокі (Літва).
Замак размешчаны на востраве ў возеры Гальвэ. Замак часам завуць «Маленькім Марыенбургам». Будаўніцтва каменнага замка было распачата ў 14 стагоддзі Кейстутам, прыкладна ў 1409-м асноўныя работы былі завершаны яго сынам Вітаўтам Вялікім, які памёр у гэтым замку ў 1430 годзе. Трокі былі адным з галоўных цэнтраў Вялікага Княства Літоўскага і адыгрывалі важнае стратэгічнае значэнне.
Гісторыя
Першы этап Згодна летапісам, заснаванне замка прыпісваецца князю Гедзіміну. Каменны замак у Старых Троках вядомы з XIV ст. Кіраваў ім сын Гедзіміна князь Кейстут. Ён у 1375 пабудаваў яшчэ адзін замак у абароненых возером Новых Троках, а замак у Старых Троках у 1391 быў разбураны і больш не аднаўляўся. Участак зямлі з рэшткамі замка Вітаўт у 1405 годзе падарыў манахам бенедыкцінцам. Манастыр стаіць на старым замчышча.
Замку быў нанесены сур’ёзны ўрон падчас нападу тэўтонскіх рыцараў ў 1377 годзе. Пасля забойства Кейстута ў 1382 годзе, у краіне разгарэлася жорсткая барацьба за ўладу паміж Ягайлам і Вітаўтам. Замак быў абложаны з абодвух бакоў. Неўзабаве пасля прымірэння паміж імі, пачаўся другі этап будаўніцтва, які працягваўся да 1409 года. Гэты этап разглядаецца як важная падзея ў гісторыі замка. Існуе версія, паводле якой падчас перамір’я з Тэўтонскім ордэнам будаўнічымі работамі кіраваў муляр Ордэна Радзік (Radike). Гэта адбывалася за чатыры гады да легендарнай Грунвальдскай бітвы.Stephen Turnbull. Crusader Castles Of The Teutonic Knights. Vol. 1. Osprey Publishing Ltd, 2003. p. 39. ISBN 1-84176-557-0
Другі этап
У ходзе другога этапа да замка былі дабудаваны два крылы, на паўднёвай баку быў пабудаваны 6-ці павярховы, 35-ці метровы данжон. Данжон меў пад’ёмныя вароты, якія аддзялялі палац ад прызамка. Ён меў некалькі функцый; акрамя таго, што ён выступаў у якасці абарончага збудавання, тут таксама знаходзілася капліца і жылыя памяшканні. Данжон быў звязаны сцяной са шматпавярховым княжацкім палацам; разам яны ўтваралі ўнутраны двор з драўлянымі галерэямі.
Усё паўднёвае крыло паўднёвага палаца было аддазена пад Залу Князя. Гэтая зала мела памеры прыкладна 10 на 21 метр, толькі верхні палац у Вільнюсе пераўзыходзіць яго па памерах. Частка яго дэкору захавалася да нашых дзён.
Асноўным будаўнічым матэрыялам пры будаўніцтве Троцкага замка была так званая чырвоная гатычная цэгла. Каменныя блокі былі выкарыстаны толькі ў падмурках і верхніх частках будынкаў, вежаў і сцен. Замак быў упрыгожаны рознымі матэрыяламі, у тым ліку паліванай дахоўкай на даху, абпаленай цэглай і вітражамі. Яго агульны стыль пасля другога этапу будаўніцтва можна ахарактарызаваць як гатычны з некаторымі раманскімі асаблівасцямі.
Трэці этап
Трэці этап развіцця Троцкага замка адбыўся ў пачатку 15-га стагоддзя. Ён адзначыўся пашырэннем прызамка: сцены былі ўзмоцнены да таўшчыні 2,5 метра, дадаткова былі абсталяваны некалькі агнявых галерэй. Па вуглах замкавай сцяны было пабудаваны тры асноўныя абарончыя вежы. Паўднёва-заходняя вежа пачала выкарыстоўвацца ў якасці турмы. У вежах былі створаны памяшканні для салдат, а таксама размешчана вялікая колькасць гармат. Таксама была пабудавана кардэргардыя, якая як і вежа княжацкага палаца мела пад’ёмныя вароты. Усярэдзіне ўнутранага двара было пабудавана некалькі будынкаў, у тым ліку стайні, кухні і іншых падсобныя памяшканні. Калі адбывалася гэта рэканструкцыя замка, узровень вады ў возеры Гальвэ быў на некалькі метраў вышэйшы чым сёння.
Заняпад
Троцкі замак страціў сваё ваеннае значэнне пасля Грунвальдскай бітвы 1410 года. Ён заставаўся адной з рэзідэнцый вялікіх князёў ВКЛ, месцам урачыстых прыёмаў дыпламатаў. На сценах былі намаляваны новыя фрэскі, некаторыя з іх часткова захаваліся да нашых дзён. Вядома, што Ягайла наведаў замак трынаццаць разоў паміж 1413 і 1430 гадамі. У 1430 у замку памірае князь Вітаўт. Затым замак неаднаразова перабудоўваўся і прыстасоўваўся да патрэб сваіх гаспадароў. А ў вайну 1655-60 быў зруйнаваны і з цягам часу прыйшоў у заняпад.
У перыяд кіравання Жыгімонта Аўгуста замак быў адноўлены ў стылі рэнесанс і служыў летняй каралеўскай рэзідэнцыяй на працягу кароткага перыяду часу. Пазней замак служыў турмой. Падчас войнаў з Масковіяй у 17 стагоддзі, замак быў пашкоджаны і больш не аднаўляўся.
Рэстаўрацыя
У 19 стагоддзі былі падрыхтаваны планы рэканструкцыі замка. У 1822 годзе Вінцэнт Смакоўскі ў адной з залаў першага паверху знайшоў і замаляваў эскізы дванаццаці фрагментаў фрэсак, якія былі апублікаваны ў 1841 годзе. У 1888 Імператарская Археалагічная камісія задакументавала рэшткі замка. У 1901 годзе археолаг В. Шукевіч узяў у гарадскога магістрата Троцкі астраўны замак у арэнду на дванаццаць гадоў, абавязваўшыся ахоўваць яго ад далейшага разбурэння. У 1905 годзе царскі ўрад вырашыў закансерваваць руіны і часткова аднавіць замак.
З 1926 года догляд замкаў стаў пастаянным. Рэстаўрацыйныя працы пачаліся пасля візіту ў замак у маі 1929 года Станіслава Лорэнца, Юльюша Клоса і , падчас якога было прынята рашэнне аб неабходнасці выканання неадкладных мер для захавання існуючых рэштак. Для фінансавання работ Станіслаў Лорэнц атрымаў крэдыт 10 000 польскіх злотых у Нацыянальным банку. Спачатку меркавалася правесці толькі рэстаўрацыю, рэканструкцыю замка праводзіць не было магчымасці з-за адсутнасці іканаграфіі.
Пасля Другой сусветнай вайны маштабныя працы па аднаўленню замка пачаліся ў 1950-я гг. У 1951—61 замак быў адбудаваны паводле праекта архітэктара Бронюса Крумініса. Прызамкавая частка адбудоўвалася з 1961 (праект Станісловаса Мікулёніса). У выніку замку быў па сутнсасці вернуты выгляд XV ст.
Унутры замка з 1962 знаходдзіцца музей гісторыі Тракая і сувенірныя крамы.
Архітэктура Замак нясе адначасова абарончую функцыю як і функцыю княжацкай рэзідэнцыі. Палац складаецца з двух карпусоў і вежы-данжона. Жылыя і гаспадарчыя будынкі з чырвонай цэглы размешчаны вакол невялікага ўнутранага двара. Палац быў абкружаны абарончай сцяной з трох’яруснымі вежамі. Жылыя памяшканні злучаліся паміж сабой унутранымі драўлянымі галерэямі. Паміж спальняй князя і казначэйскай палатай быў тайны ход, які вёў ва ўнутраны двор. Замак быў абсталяваны сістэмай паветранага ацяплення: гарачае паветра падымалася па трубах і саграваў халодныя каменныя сцены. Пра небывалае багацце замка сведчыць той факт, што, паводле з літоўскіх харонік, нават сёдлы ў замку былі залатымі. Некалькі сёдлаў разам з канямі былі падораны маскоўскаму князю Васілю I.
Фрэскі
Інтэр’еры Троцкага замка былі ўпрыгожаны фрэскамі, якія загінулі ў сярэдзіне XIX ст. У Вільнюскім гістарычным архіве захаваліся копіі фрэсак, створаныя ў 1822 годзе Вінцэнтам Смакоўскім. Смакоўскі і Сыракомля таксама пакінулі ў сваіх нарысах і апісанні фрэсак. Невялікія па памерах, блізкія да станковага жывапісу троцкія роспісы на мурах і на скосах аконных праёмаў першых двух паверхаў уяўлялі сцэны з жыцця вялікага князя Вітаўта. Намаляваныя на іх сялянкі ў світках, намітках і гарсэтах падобныя да перасанажаў абраза Нараджэння Маці Божай з вёскі Ляхаўцы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Тракая Szukiewicz Wandalin. Zamek Trocki // на pawet.net
Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Замкі Літвы Катэгорыя:Трокі Катэгорыя:Збудаванні Вялікага Княства Літоўскага ў гатычным стылі Катэгорыя:Збудаванні Літвы ў гатычным стылі Катэгорыя:Візантыйска-рускія фрэскавыя цыклы ў Літве