Зэльвянка, таксама Зальвянка, Зэльвенка — рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток Нёмана. Даўжыня 170 км. Вадазбор 1940 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Назва У Іпацьеўскім летапісе рака названа Зелевя («по Зелеви»), у крыніцах XVI стагоддзя — Зельва, Зельвея, пазней пачала ўжывацца цяперашняя форма назвы Зэльвянка.

Назва балцка-яцвяжскага паходжання, звязаная з літоўскім žalvas «зеленаваты»Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43..

У Літве аналагі — гідронімы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė. Дзве апошнія назвы — возера і рака каля Віевіса, узніклі пад уплывам яцвягаўA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399., бо ў яцвяжскай мове, як і ў іншай заходнябалцкай мове — прускай, быў пераход ž > z. Яцвяжскае гучанне назвы аднаўляецца як *Zelvō (Зелво)Kazimieras Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 134..

Назву Зэльвы ставяць у адзін шэраг з такімі гідронімамі на левабярэжжы Нёмана, як *Zeita (назва возера, што дала назву ракі Zietela, ад якой праз некалькі этапаў трансфармацыі ўзнікла назва мястэчка Дзятлава)А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155. і Свіцязь (мясцовыя літоўскамоўныя аўтахтоны ўжывалі назву Svitožis)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.. Па-літоўску (па-ўсходнябалцку) гэтыя тры назвы мелі б карані Želv-, Žiet-, Švit- (заходнябалцкім мовам таксама быў уласцівы пераход š > s).

Назва Зэльвы з’яўляецца гідранімічнай спадчынай яцвягаў, у якую, апроч згаданых водных назваў, улучаюць таксама назвы рэк Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда, у якіх другі складнік паходзіць ад яцвяжскага *udā «вада, рака»K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 601—602..

Балцка-яцвяжскімі таксама, імаверна, з’яўляюцца назвы прытокаў ракі Зэльвы Шчыба, Сасва, Кіпятка.

На процілеглым краі цяперашняга беларуска-літоўскага памежжа таго ж паходжання, што і назва Зэльвы, азёрная назва Золва (< *Zalva). Гэта назоўная спадчына мовы селаў, якая таксама ведала пераход ž > zK. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 549..

Гідраграфія Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Свіслацкага раёна, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах. У верхнім цячэнні падяляе Ваўкавыскае і Слонімскае ўзвышшы, затым цячэ па Нёманскай нізіне. Упадае ў Нёман у г. Масты.

Рэчышча моцна-звілістае. Яго шырыня ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да в. Краскі (16 км) і на ўчастку за 2 км на поўнач ад г.п. Зэльва — 2 км на поўнач ад в. Ліхінічы (28,2 км). Берагі пясчаныя, стромкія і абрывістыя.

Даліна трапецападобная, яе шырыня ад 0,5 да 3—4 км у ніжнім цячэнні. Пойма забалочаная, роўная, шырынёй да 2,5 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 0,4—0,6 км. Створана Зэльвенскае вадасховішча. У пойме меліярацыйныя сістэмы.

Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка.

Асноўныя прытокі Справа: Шчыба, Ружанка, Іванаўка, Акоўка. Злева: Сасва, Мяштоўка, Кіпятка, Самараўка, Юхнаўка.

Фаўна Водзяцца шчупак, акунь, верхаводка, плотка, пячкур, ёрш звычайны, галавень (у вусці), жэрах звычайны (у вусці), лешч (у вусці), язь (у вусці), карась сярэбраны, ялец звычайны, гусцяра; выдра, норка, андатра; раней было шмат ракаў і мянтузоў, у вусцевай частцы рыбны промысел; у алешніках абапал ракі жылі бабры (да пачатку меліярацыйных работ).

На рацэ Гарады: Масты (пры вусці). Гарадскія пасёлкі: Зэльва. Вадасховішчы: Зэльвенскае, Паперня. ГЭС: Паперня.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Свіслацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна Катэгорыя:Рэкі Мастоўскага раёна