«Ру́скае Ра́дыё» (па-руску — «Русское Радио») — папулярная расійская FM-радыёстанцыя.

«Русское Радио» пачало вяшчанне 2 жніўня 1995 года ў Маскве. Першым у эфір выйшаў дыджэй Марсель Гансалес. Ад самога пачатку асноўны фармат перадачаў складаюць папулярныя песні толькі на рускай мове — у адрозненне ад іншых падобных FM радыёстанцый, якія перадаюць шмат заходнееўрапейскай і амерыканскай музыкі. Дэвіз станцыі — «Всё будет хорошо!» («Усё будзе добра!»)

На сённяшні дзень «Русское Радио» вяшчае ў болей чым 950 гарадах Расіі, а таксама ў Беларусі (у Мінску — на частаце 98.9 FM), Украіне, Казахстане, Малдове, Кыргызстане, Арменіі, і краінах Балтыі. Апроч гэтага, прамы эфір радыёстанцыі транслюецца ў Інтэрнэце, такім чынам даючы магчымасць слухаць яе ў любой краіне свету.

Асноўную частку эфіру складаюць папулярныя на дадзены момант песні, а таксама хіты мінулых гадоў і іншыя песні. Таксама можна пачуць разнастайныя перадачы; раз на гадзіну выходзяць выпускі навінаў, прадстаўленыя Рускай Службай Навінаў. У розных рэгіёнах праграма можа адрознівацца, але асноўныя перадачы з Масквы транслююцца ўсюды. Вяшчанне адбываецца ў кругласутачным рэжыме.

«Русское Радио» з’яўляецца заснавальнікам расійскай штогадовай музычнай прэміі «Залаты грамафон».

Цікавыя факты з гісторыі станцыі У 1996 г. «Рускае радыё» заснавала народную музычную прэмію «Залаты грамафон», якая праходзіць у канцы кожнага года; у Беларусі яе ўручаюць на Мінск-Арэне. З 2001 г. пачала вяшчанне ў Мінску і Мінскай вобласціО радио // Сайт Рускага радыё ў Беларусі. У FM-дыяпазоне Мінска займае частату 98.9. Шоу «ВечерОК» і «Стол заказов» з'яўляюцца беларускіміРусское Радио Беларусь // Рrfm.ru. 22 верасня 2010 года радыёстанцыя патрапіла ў «Кнігу рэкордаў Гінеса» за правядзенне 52-гадзіннага шоу «Рускія перцы» ў рэжыме нон-стоп. 3 красавіка 2015 г. гэта шоу зрабіла новы рэкорд: 60 гадзін нон-стопВедущие «Русского радио» завершили 60-часовой марафон. 26 чэрвеня 2014 года «Рускае радыё» расторгла дагавор аб пастаўцы музычнага кантэнта з «Рускае радыё — Украіна» за фінансавую дапамогу УСУ падчас АТА«Русское радио» расторгнет договор с «Русским радио – Украина».

Крыніцы

Спасылкі «Русское Радио» ў Маскве (галоўны сайт кампаніі) «Русское Радио» ў Беларусі

Катэгорыя:Радыёстанцыі Расіі