Белгародская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на поўдні Цэнтральнай Расіі на мяжы з Украінай. Утворана 22 кастрычніка 1932 года. У цяперашніх межах існуе з 6 студзеня 1954 года. У склад вобласці ўваходзіць 21 раён, 6 гарадоў абласнога падпарадкавання і 4 горада раённага падпарадкавання. Адміністрацыйны цэнтр — горад Белгарад (342 тыс. чалавек), які размешчаны за 695 км на поўдзень ад Масквы.
Найбуйнейшыя гарады: Белгарад, Стары Аскол, Губкін, Шабекіна, Аляксееўка, Валуйкі.
Насельніцтва вобласці складае 1511,6 тыс. чалавек (2005), у тым ліку гарадскога — 65,8 % , сельскага — 34,2 % (2005). Шчыльнасць насельніцтва — 55,8 чалавека на 1 км² (2005). Сярэдні ўзрост складае 38,5 года, у тым ліку мужчын — 35,6, жанчын — 41 год.
Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва — 46 %. Вобласць практычна мананацыянальна: 93 % — рускія, 5 % — украінцы, 0,4 % — беларусы.
Вядомыя асобы Якаў Дзмітрыевіч Васюцін Міхаіл Панцялеевіч Краўчанка — Герой Савецкага Саюза Іван Антонавіч Плякін — Герой Савецкага Саюза Рыгор Іванавіч Спольнік, Герой Савецкага Саюза Іосіф Канстанцінавіч Кірылаў — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
Спасылкі
Афіцыйны сайт гебернатара і ўрада Абласная дума Навіны вобласці