Мо́ўчадзь, Мо́ўчадка — рака ў Баранавіцкім, Дзятлаўскім і Лідскім (вусце) раёнах Беларусі, левы прыток ракі Нёман.
Гідраграфія Даўжыня ракі 98 км. Плошча вадазбору 1140 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Кузевічы Баранавіцкага раёна, працякае пераважна па Навагрудскім узвышшы, упадае ў Нёман за 1,2 км на паўночны захад ад вёскі Нясілавічы Дзятлаўскага раёна.
Шырыня рачной даліны каля 1,5 км. Асноўныя прытокі: Ятранка, Промша, Сваротва, Клішаўка, Паніква (справа), Дзятлаўка (злева).
Даліна трапецападобная, шырынёй каля 1,5 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй ад 10–30 м у верхнім цячэнні і да 8–15 м у ніжнім. На ўсім працягу верхняга і сярэдняга цячэння перарывістыя тэрасы шырынёй да 1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова забалочаная, моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У час разводдзя затапляецца вадой да глыбіні 0,5–1 м. Рэчышча моцна звілістае, на працягу 9,8 км каналізаванае, паміж вёскамі Дварэц і Агароднікі Дзятлаўскага раёна і ў ніжнім цячэнні сустракаюцца невялікія астравы. Берагі стромкія і абрывістыя.
На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 25 % аб’ёму гадавога сцёку.
На рацэ На рацэ за 9 км ад вусця Гезгальская ГЭС і Гезгальскае вадасховішча. У сутоках Моўчадзі і Ятранкі, на заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Наваельня размяшчаецца курортная зона і санаторый.
</center>
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Прытокі Нёмана Катэгорыя:Рэкі Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Дзятлаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна