Віктар Іванавіч Карзюк (нар. , в. Петрашунцы, , Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (1995), акадэмік НАН Беларусі (2014, прыкладная матэматыка; чл.-кар. з 1996).
Біяграфія Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе: у 1984—1992 і з 1996 года па цяперашні час загадчык кафедры матэматычнай фізікі, адначасова з 1975 года намеснік дэкана, у 1979-96 гадах дэкан факультэта прыкладной матэматыкі, затым — факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. У 1996—2001 гадах прарэктар Белдзяржуніверсітэта, у 2002—2005 гадах рэктар Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, з 2001 года загадчык аддзела матэматычнай фізікі Інстытута матэматыкі НАН Беларусі.
Навуковы ўклад Навуковыя працы па ўраўненнях матэматычнай фізікі. Распрацаваў метад энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення зменнага кроку, што дазволіла атрымаць новыя вынікі ў дыферэнцыяльных раўнаннях з частковымі вытворнымі. Доктарская дысертацыя прысвечана метаду энергетычных няроўнасцяў і аператараў асераднення ў тэорыі лінейных межавых задач для дыферэнцыяльных раўнанняў з частковымі вытворнымі.
Аўтар больш за 200 навуковых прац.
Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук, двое з яго вучняў абаранілі доктарскія дысертацыі.
Навуковыя працы Энергетическое неравенство для граничной задачи гиперболического уравнения с волновым оператором 3-го порядка // ДУ. 1991. Т. 27, № 6; Первая смешанная задача для линейного гиперболического уравнения второго порядка с однородными условиями в случае нецилиндрической области // ДУ. 1992. Т. 28, № 5; Граничная задача для уравнения Манжерона третьего порядка // ДУ. 1997. Т. 33, № 12; Метод энергетических неравенств и операторов осреднения // Вестник БГУ. Серия 1. 1996. № 3; Mollifiers with Variable Step in the Theory of Boundary Problem for Partial Differential Equations // Cambridge Scientific Publishers 2006. Cottenham, Cambridge. ISBN 1-904868-41-X
Узнагароды Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1982). Медаль «За працоўную доблесць» (1986). Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995). Ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1996). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Аператарныя метады ў дыферэнцыяльных ураўненнях». ордэн Айчыны ІІІ ступені (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2021 года № 410 «Аб узнагароджанні».
Літаратура
Спасылкі Віктар Іванавіч Карзюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дэканы факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ