Заліў Макензі () — адкрыты заліў каля паўночных берагоў Канады паміж мысам Кей і дэльтай ракі Макензі.

Належыць да мора Бофарта. Падзелены паміж тэрыторыяй Юкан і Паўночна-Заходнімі тэрыторыяміWikimapia. Mackenzie Bay. На захад ад заліва знаходзіцца востраў Хершэл і мацерыковая частка Юкана. На ўсход размешчаны востраў Рычардс (Паўночна-Заходнія тэрыторыі).

Заліў мае даўжыню 70 км і глыбіню ад 5 да 10 м (да 20 м каля мыса Кей). З верасня па чэрвень пакрыты лёдам.

Літаратура

Катэгорыя:Залівы Канады Катэгорыя:Мора Бафорта Катэгорыя:Залівы Паўночнага Ледавітага акіяна