Нацыянальныя меншасці — нацыянальныя супольнасці ў поліэтнічных дзяржавах, якія складаюць адносную меншасць насельніцтва ў параўнанні з асноўнай нацыянальнасцю краіны. Да іх звычайна адносяцца групы людзей, што пастаянна жывуць на тэрыторыі пэўнай дзяржавы, маюць яе грамадзянства, але адрозніваюцца сваім этнічным паходжаннем, матэрыяльнай і духоўнай культурай, самасвядомасцю, мовай, рэлігіяй, ментальнасцю. Нацыянальныя меншасці існуюць ва ўсіх шматэтнічных краінах свету. Іх асноўныя правы і свабоды забяспечваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі законамі, міжнароднымі канвенцыямі і дэкларацыямі. У прынятай ААН у 1992 «Дэкларацыі правоў асоб, што належаць да нацыянальных ці этнічных, рэлігійных і моўных меншасцей» абвешчаны іх правы на бесперашкоднае развіццё сваёй культуры, мовы і рэлігіі, стварэнне ўласных аб'яднанняў і таварыстваў, а таксама магчымасць карыстацца ўсімі грамадзянскімі свабодамі без ніякай дыскрымінацыі і абмежавання. Закон «Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь», прыняты ў 1992, гарантуе свабоднае развіццё культур, моў (моўныя правы), традыцый усіх этнічных супольнасцей у Беларусі, садзейнічае гарманізацыі міжнацыянальных адносін, дазваляе ствараць нацыянальныя грамадскія арганізацыі і культурна-асветныя ўстановы.

У Беларусі прадстаўнікі нацыянальных меншасцей упершыню з'явіліся ў сярэднявеччы (пераважна ў 14-16 ст.), што было абумоўлена геапалітычным становішчам беларускіх зямель на скрыжаванні шляхоў паміж Польшчай і Расіяй, Украінай і Літвой, міграцыйнымі працэсамі, войнамі, міжэтнічнымі кантактамі і г.д. Паводле перапісу 1989 у БССР пражывалі прадстаўнікі каля 100 нацыянальных меншасцей, у т.л. 1342 тыс. рускіх (13,2%), 418 тыс. палякаў (4,1%), 291 тыс. украінцаў (2,9%), 111,9 тыс. яўрэяў (1,1%); жывуць таксама татары, літоўцы, латышы, немцы, цыганы і інш. Усе разам яны складаюць звыш 20% насельніцтва Беларусі. У канцы 1980-х г. узніклі першыя культурна-асветніцкія таварыствы нацыянальных меншасцей. Зарэгістраваныя згуртаванні маюць палякі, яўрэі, рускія, украінцы, татары, літоўцы, немцы, армяне, азербайджанцы і карэйцы. У чэрвені 1994 годзе ў Мінску заснаваны Цэнтр нацыянальных культур Беларусі.

Спасылкі Рэкамендацыі Форума ААН па правах меншасцяў, 2008 Заўвага агульнага парадку Камітэта па правах чалавека № 23. «Артыкул 27», ААН Рэкамендацыя 1255 (1995) пра абарону мае рацыю нацыянальных меншасцяў, ПАСЕ Тэматычныя рэкамендацыі Вярхоўнага камісара па справах нацыянальных меншасцяў АБСЕ Усеагульная дэкларацыя моўных правоў ЮНЕСКА Міждзяржаўныя арганізацыі Вярхоўны камісар АБСЕ па нацыянальных меншасцях Падкамісія па правах меншасцяў ПАСЕ Еўрапейскі цэнтр па правах меншасцяў, Германія—Данія Незалежны эксперт па справах меншасцяў і Форум па справах меншасцяў , ААН Правы меншасцяў у сістэме ААН Міжнародныя НГА Арганізацыя еўрапейскіх меншасцяў Minority Rights Group International CEDIME-SE Каталогі Набор спасылак па тэме нацыянальных меншасцяў на партале Савета Еўропы Selection of international instruments Правы меншасцяў у постсацыялістычных краінах Еўропы

* Катэгорыя:Паліталогія Катэгорыя:Этналогія