Вільгельм Дзільтэй (;  — ) — нямецкі філосаф, псіхолаг, гісторык культуры. Вядучы прадстаўнік філасофіі жыцця, заснавальнік філасофскай герменеўтыкі.

Біяграфія Вывучаў тэалогію ў Гайдэльбергскім і Берлінскім універсітэтах. Прафесар філасофіі Базельскага ўніверсітэта (1866).

Выказваў ідэю аб узаемасувязі культурных з'яў у грамадстве, якія аб'яднаны ў кожны дадзены гістарычны момант у адзінае, арганічнае цэлае. Лічыў, што ў аснове ўсіх форм культурнай творчасці ляжаць розныя светапогляды, якія ён падзяляў на тры тыпы: натуралізм (пазітывізм), аб'ектыўны ідэалізм (пантэізм), ідэалізм свабоды (тэізм). Прытрымліваўся меркавання аб інтуітыўным спасціжэнні духоўнай цэласнасці асобы і культуры. Разглядаў гісторыю культуры як шэраг твораў «аб'ектыўнага духу», да якога ён адносіў мастацтва, філасофію, рэлігію. Прапанаваў паняцце «навук аб духу».

Аўтар шматлікіх прац па гісторыі заходняй цывілізацыі, нямецкай філасофскай думцы, псіхалогіі: «Уводзіны ў навукі аб духу» (1883), «Ідэя апісальнай і аналітычнай псіхалогіі» (1894), «Узнікненне герменеўтыкі» (1900), «Будова гістарычнага свету ў навуках аб духу» (1910) і інш.

Літаратура Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Катэгорыя:Гісторыкі Германіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Германіі Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Псіхолагі Германіі