Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (, — , Вільня) — беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Народны артыст БССР (1944) і (1959).
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску ў сям'і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры ў Маскве. Працаваў у Мінску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра (1926—1938), Беларускага рабочага тэатра імя ЦС ПСБ (1930—1932). У 1938—1939 гг. — выкладчык тэатральнага вучылішча ў Мінску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1, у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага рускага тэатра БССР.
З 1949 г. — галоўны рэжысёр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні.
З 1938 займаўся педагагічнай дзейнасцю.
Памёр года ў Вільні. Пахаваны на Антокальскіх могілках у Вільні.
Творчасць
Як драматург і крытык У 1925 г. апублікаваў першы твор — п'есу «Гаўрош» па матывах В. Гюго. Аўтар п'ес «Велікадушнасць» (пастаўлена ў 1935), «Урок жыцця» («Жыццё вучыць», пастаўлена ў 1942), «Да вяршынь» (1946), «Прафесар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.
Як рэжысёр
Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «» (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «» (1941), «» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР; «» Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «» У. Шэкспіра (1947) у Дзяржаўным рускім тэатры БССР; «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім рускім тэатры.
Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 72).
Літаратура Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР