А́трый (атрыум; ад ater — чорны) — цэнтральнае памяшканне антычнага жылога дома з верхнім асвятленнем, звычайна з адтулінай у даху (камплювій), праз якую дажджавая вада трапляла ў размешчаны пад ім невялікі басейн (імплювій). Назва паходзіць ад курадымлівага ачага, які быў там першапачаткова размешчаны.
Гл. таксама Зімні сад Вестыбюль Перыстыль
Крыніцы
Літаратура
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мінск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Памяшканні