Васіль Савіч Гарбацэвіч (, вёска Дукарка (цяпер ) Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — , Дукора) — беларускі драматург, мемуарыст, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай драматургіі. Заслужаны настаўнік БССР (1947).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1913 г. скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут (1918) і Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут (1933). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме (1924—1929).
Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняка» (1925–1928).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў у вёсцы Дукора на Міншчыне (1933—1941, 1945–1957).
Сябра СП СССР з 1981 г.
Памёр года ў в. Дукора. Пахаваны на мясцовых могілках.
Творчасць Друкаваўся з 1923 г. Яго п'еса «Вяселле», напісаная на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаўлена БДТ (1921). Іншыя п'есы: «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў) апублікавана і пастаўлена ў 1923, асобнае выданне ў 1959; «К бяздонню» (пастаўлена ў 1922), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927), «Песні нашых дзён» (прысвечана калектывізацыі, 1930).
У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з М. Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).
Для творчасці В. Гарбацэвіча характэрна адчуванне сучаснасці, насычанасць маляўнічымі фальклорнымі матывамі, яркая сцэнічнасць, глыбокае веданне народнай мовыВасіль Савіч Гарбацэвіч.
Узнагароды ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені
Літаратура — С. 54. — Т. 2. — С. 116. Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X. — С. 121. Завадская, І. Тэатр аднаго настаўніка / І. Завадская // Роднае слова. — 2003. — № 4. — С. 102.
Спасылкі Гарбацэвіч Васіль Савіч
Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Магілёўская філія Маладняка