Слаістыя воблакі, пластаватыя воблакіГеографічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. Менск: Інбелкульт, 1923. (Stratus, St) — шэры воблачны слой з дастаткова аднароднай асновай, з якога могуць выпадаць імжа, ледзяныя іголкі і снежныя зерні.
Апісанне Звычайна гэтыя воблакі закрываюць усё неба шэрай заслонай, але зрэдку могуць назірацца ў выглядзе парваных воблачных мас. Часта ніжняя паверхня іх бывае парванай, касмыкаватай.
Размешчаны на вышыні да 2 км. Складаюцца пераважна з кропель (пры нізкіх тэмпературах пераахалоджаных). Узнікаюць у выніку ахаладжэння паветра ад подсцільнай паверхні і дадатковага ахаладжэння ў працэсе турбулентнасці; на ўтварэнне ўплывае і турбулентны перанос вадзяной пары знізу і ўвільгатненне паветра ападкамі, якія выпадаюць з воблакаў іншых тыпаў.
3 найбольш магутных і шчыльных слаістых воблакаў выпадаюць слабыя атмасферныя ападкі.
Віды і разнавіднасці Слаістыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды:Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004. Слаістыя туманападобныя (Stratus nebulosus, St neb.) — аднародныя воблакі шэрага ці жоўта-шэрага колеру, нізка размяшчаюцца над зямной паверхняй. Слаістыя хвалістыя (Stratus undulatus, St und.) — воблакі шэрага ці жоўта-шэрага колеру, на ніжняй паверхні якіх слаба праглядваюцца хвалі ў выглядзе чаргавання больш цёмных і светлых частак. Слаістыя разадраныя (Stratus fractus, St fr.) — гэта намнажэнне асобных воблакаў з разадранымі краямі або касмыкаватага покрыва з абвіслымі камякамі; разадрана-дажджавыя (Stratus fractonimbus, St frnb.) — нізкія шэрыя, змрочныя, падраныя воблакі, утвараюцца пад слоем воблакаў, з якіх выпадаюць ападкі.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Воблакі