Леанціна Прайс (нар. , г. Лорэл, штат Місісіпі, ЗША) — амерыканская спявачка (сапрана).

Біяграфія

Скончыла Джульярдскую музычную школу (1952). Як оперная спявачка дэбютавала ў 1951. У 1959 у тэатры «Ла Скала». 3 1961 салістка «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку. 3 1985 выступае як камерная спявачка.

Творчасць

Валодае голасам выключнай прыгажосці і насычанасці. Яе выкананне вылучаецца вялікім драматызмам, сілай экспрэсіі. Адна з лепшых выканальніц партый Аіды («Аіда» Дж. Вердзі) і Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ). Сярод іншых партый: Донна Ганна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Тоска («Тоска» Дж. Пучыні) і інш. Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў, у т.л. цыкла «Песні самотніка» С. Барбера, створанага для яе.

Літаратура БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі ЗША