Куравай пясчаны (Astragalus arenarius) — шматгадовая травяністая расліна; від роду сямейства .

Апісанне Расліна дасягае ў вышыню 15-40 см, мае галінастае вуглаватае ўзыходзячае сцябло.

Лісце перыстае з лінейнымі апушанымі лісточкамі.

Прыкветкі беларасніцавыя з кветкамі светла-пурпуровага або ліловага, радзей белага колеру, сабраныя ў кароткія 3-7-кветкавыя пэндзлі.

Плады лінейна-даўгаватыя бабы, звычайна белаапушаныя. Квітнее ў чэрвені-ліпені, пладаносіць з ліпеняКуравай пясчаны на сайце экалагічнага цэнтра Экасістэма .

Арэал і асяроддзе пасялення Расце на пясках у светлых борах, а таксама па берагах рэк, на чыгуначных насыпах, па абочынах дарог у Еўропе. Сустракаецца ў Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літве, на Украіне і ў еўрапейскай часткі Расіі Па дадзеных сайта GRIN (гл. спасылку ў картцы таксона).. Распаўсюджаны пераважна ў Нечарназёмнай паласе Сярэдняй Расіі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе